Віцебская абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання сфарміравана ў максімальнай колькасці 13 чалавек. Склад камісіі зацверджаны на сумесным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У склад камісіі было вылучана 18 чалавек, пасля абмеркавання кандыдатур і персанальнага галасавання па кожным прэтэндэнце было зацверджана 13 чалавек. Гэта прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і людзі, дэлегаваныя ў камісію шляхам збору подпісаў. "Прадстаўлены такія сілы, як Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, найбуйнейшыя грамадскія аб'яднанні - "Белая Русь" і БРСМ, прафсаюзы, ветэранская арганізацыя, а таксама прадстаўнікі грамадзян і працоўных калектываў. Мы ўважліва разгледзелі ўсе кандыдатуры. У камісію ўвайшлі годныя людзі. Некаторыя з іх ужо маюць вопыт працы ў камісіі, іншыя будуць удзельнічаць упершыню. Але ў усіх ёсць вопыт удзелу ў выбарчай кампаніі - хтосьці з навічкоў працаваў у тэрытарыяльнай камісіі, хтосьці быў назіральнікам. Так што ўсе яны ведаюць Выбарчы кодэкс", - пракаментаваў журналістам вынікі пасяджэння старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.
Першае пасяджэнне абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі адбудзецца ўжо 24 лістапада. "Будуць зацверджаны акругі і абрана кіраўніцтва - старшыня, намеснік, сакратар абласной камісіі па выбарах", - растлумачыў Уладзімір Церанцьеў.