Пераходны Чырвоны сцяг падраздзяленню ўручыў старшыня БСА Сяргей Бабрыкоў
Пераходны Чырвоны сцяг падраздзяленню ўручыў старшыня БСА Сяргей Бабрыкоў
— У мінулым годзе, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, мы змаглі арганізаваць працу так, каб захаваць наш галоўны прыярытэт — патрыятычнае выхаванне моладзі. Арганізоўвалі сустрэчы ва ўстановах адукацыі, удзельнічалі ў грамадска значных мерапрыемствах, — сказаў кіраўнік абласной арганізацыі БСА Сяргей Дзянісаў. — У 2021-м працягнем пошук новых падыходаў, якія дазваляюць у займальнай форме прышчапіць дзецям любоў да гістарычнага мінулага краіны і павагу да ветэранаў. У нашых шэрагах ужо звыш 1,1 тыс. чалавек. Гэта колькасць пастаянна павялічваецца, як і нашы магчымасці.
У ваенным камісарыяце вобласці найбольш адметным афіцэрам Віцебшчыны ўручылі юбілейныя медалі.