8 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебская мытня на перыяд правядзення чэмпіянату Еўра-2012 прыняла дадатковыя меры для павелічэння прапускной здольнасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні. У сувязі з правядзеннем чэмпіянату Еўропы па футболе і магчымым павелічэннем пасажырскіх патокаў, у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Беларусі ў рэгіёне дзейнасці Віцебскай мытні для выключэння стварэння перад пунктамі пропуску чэргаў з легкавых транспартных сродкаў і аўтобусаў з арганізаванымі групамі турыстаў прадпрыняты шэраг мер. У прыватнасці, створаны "гарачы" рэзерв для павелічэння змен службовых асоб мытні і мытнага прадстаўніка, ажыццяўляецца пастаянны маніторынг сітуацыі, створаны дадатковыя ўмовы, якія спрыяюць павышэнню якасці і зніжэнню часу ажыццяўлення кантрольных аперацый. Мытняй арганізавана ўзаемадзеянне з тэрытарыяльным органам памежнай службы, а таксама памежнай і мытнай службамі ў сумежных пунктах пропуску, вызначаны арганізацыйныя і тэхнічныя меры для забеспячэння максімальна магчымага пропуску фізічных асоб і перавозчыкаў, якія накіроўваюцца на матчы чэмпіянату Еўропы па футболе. Пры ўзнікненні праблемных пытанняў, звязаных з перасячэннем мяжы, супрацоўнікі мытні просяць неадкладна інфармаваць аператыўнага дзяжурнага мытні (тэл.+375 212 350230), начальніка Браслаўскага мытнага паста Каржанку Сяргея Мікалаевіча (+375-2153-31-226, пункт пропуску "Урбаны"), начальніка Верхнядзвінскага мытнага паста Пальчэха Уладзіміра Часлававіча (+375-2151-57-303, пункты пропуску "Грыгароўшчына" і "Бігасава").-0- Матчы Еўра-2012 будуць праходзіць з 8 чэрвеня па 1 ліпеня на спартыўных арэнах украінскіх гарадоў Кіеў, Харкаў, Львоў і Данецк, а таксама польскіх - Варшава, Гданьск, Познань і Уроцлаў.-0-

БЕЛТА