ААТ "Віцебскдрэў" зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Віцебск". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце адміністрацыі СЭЗ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ААТ "Віцебскдрэў" зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Віцебск". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце адміністрацыі СЭЗ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадпрыемства мае намер рэалізаваць ва ўмовах свабоднай эканамічнай зоны інвестыцыйны праект па развіцці вытворчасці драўнянавалакністых пліт МДФ/ХДФ. Гэта дазволіць акцыянернаму таварыству наросціць аб'ёмы рэалізацыі інавацыйнай прадукцыі на знешніх рынках, а таксама пашырыць геаграфію экспарту. У адпаведнасці з заканадаўствам аб'ём інвестыцый у рэалізацыю праекта складзе не менш за 1 млн еўра.

ААТ "Віцебскдрэў" з'яўляецца адным з найбуйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, здольнае перапрацоўваць да 1 тыс. куб.м драўнянай сыравіны ў суткі.

СЭЗ "Віцебск" утворана ў 1999 годзе і складаецца з 16 сектараў агульнай плошчай амаль 2,8 тыс. га, у тым ліку сем размешчана ў Віцебску, пяць у Аршанскім, а таксама па адным у Віцебскім, Полацкім, Пастаўскім раёнах і Наваполацку. Рэзідэнтамі СЭЗ зарэгістраваны 40 прадпрыемстваў з удзелам інвестараў з 12 краін, якія ажыццяўляюць дзейнасць амаль па 30 вытворчых напрамках (машынабудаванне, электроніка, ветэрынарыя, хімічная, паліўная, харчовая, лёгкая прамысловасць, дрэваапрацоўка). Агульная колькасць працуючых на прадпрыемствах-рэзідэнтах амаль 11 тыс. чалавек.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)