Віцебскія дэсантнікі 2 жніўня будуць дарыць жанчынам кветкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе.

Віцебскія дэсантнікі 2 жніўня будуць дарыць жанчынам кветкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе.

Святкаванне Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый пачнецца з незвычайнай акцыі. Раніцай ад плошчы Перамогі па праспекце Фрунзе больш за 300 байцоў пройдуць у калоне, яны будуць дарыць жанчынам кветкі, расказваючы, чым знамянальны гэты дзень.

"Байцы пройдуць па цэнтральных вуліцах горада і вернуцца ў 103-ю брыгаду, дзе пачнецца дзень адкрытых дзвярэй нашага злучэння. Ахвотныя змогуць азнаёміцца з побытам вайскоўцаў, узорамі ваеннай формы адзення і ўзбраення. А салдаты, што звольніліся ў запас, атрымаюць магчымасць наведаць баявых таварышаў. Пазней на плацы брыгады адбудзецца мітынг, прысвечаны прафесійнаму святу, з удзелам кіраўніка вобласці Мікалая Шэрстнёва і камандзіра брыгады Вадзіма Шадуры", - расказалі ў злучэнні.

Паказальныя выступленні падрыхтавала рота ганаровай варты. Майстэрства прадэманструюць салдаты разведпадраздзяленняў, міратворчая рота. Гледачы змогуць стаць сведкамі аперацыі па вызваленні ўмоўных заложнікаў. Выступяць на свяце і творчыя калектывы горада.

Для вайскоўцаў брыгады 2 жніўня будзе выхадным. У другой палове дня для іх арганізуюць канцэрт, байцы змогуць пагутарыць з бацькамі, схадзіць ва звальненне.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)