28 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскія праваахоўнікі канфіскавалі 25 кг насваю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УУС аблвыканкама. Супрацоўнікамі падраздзяленняў органаў унутраных спраў была затрымана непрацуючая жыхарка абласнога цэнтра 1974 года нараджэння, якая распаўсюджвала сярод моладзі горада некурыльны тытунёвы выраб насвай. Рэалізацыя тавару праводзілася дома. Толькі за гадзіну назірання супрацоўнікі міліцыі зафіксавалі ў парушальніцы закона пяцёра пакупнікоў. Пры аглядзе кватэры было выяўлена каля 25 кг насваю на суму звыш Br10 млн. Забароненае рэчыва канфіскавана і падлягае знішчэнню. Матэрыялы ў дачыненні да жанчыны перададзены ў падатковую інспекцыю для прыцягнення яе да адказнасці. Насвай вырабляецца кустарным спосабам з шкодных рэчываў, якія наносяць значную шкоду псіхічнаму і фізічнаму здароўю. Яго асноўнымі спажыўцамі з'яўляюцца непаўналетнія. У Беларусі за распаўсюджванне дадзенага вырабу пагражае адміністрацыйная адказнасць. У адпаведнасці з ч.2 арт.12.7 КоАП "Заняцце забароненым відам дзейнасці" прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе канфіскацыі даходу, атрыманага незаконным шляхам, і накладання штрафу на фізічную асобу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, індывідуальнага прадпрымальніка - ад 20 да 200 базавых велічынь, юрыдычную асобу - да 500 базавых велічынь (адна БВ у цяперашні час роўная Br100 тыс.).-0-

БЕЛТА