Віцебскія ратавальнікі ладзяць сёння відовішчнае шоу падчас акцыі "Адзіны дзень бяспекі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Віцебскія ратавальнікі ладзяць сёння відовішчнае шоу падчас акцыі "Адзіны дзень бяспекі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Маштабнае мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў правядуць у Лядовым палацы, дзе разгорнуцца інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі па бяспецы жыццядзейнасці ад спецыялістаў МНС, ОСВАД, ДАІ, БДПА, БРСМ, "Віцебскаблгаз", абласной арганізацыі БТЧК, 103-й мабільнай брыгады. На адкрытай пляцоўцы кожны жадаючы зможа азнаёміцца са спецыяльнай тэхнікай МНС, ДАІ, "Віцебскаблгаза", іх рэтрааўтамабілямі. Тут жа будзе дэманстравацца абсталяванне, якое маецца на ўзбраенні ў падраздзяленнях экстранных службаў горада.
А на лядовую арэну выедзе спецтэхніка МНС і УУС. У святле фар і праблескавых маячкоў разгорнецца сапраўднае шоу: з-пад купала арэны спусцяцца альпіністы-ратавальнікі, кінолагі і вайскоўцы спецыяльнага падраздзялення АМАП прадэманструюць сваё майстэрства. Таксама на лёдзе раскрыеся сюжэт тэатралізаванай пастаноўкі "Без панікі".
Акцыя накіравана на развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-пазнавальнай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва.
У бягучым годзе акцыі "Адзіны дзень бяспекі" будуць праводзіцца двойчы: з 20 лютага па 1 сакавіка і з 1 па 10 верасня.