Віцебскія ратавальнікі ў 2017 годзе маюць намер прыняць удзел у рэалізацыі трох праектаў памежнага супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Клобук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абласное ўпраўленне МНС надае вялікую ўвагу развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і пастаянна ўмацоўвае сувязі з дзяржавамі, якія мяжуюць з рэгіёнам (Расія, Латвія, Літва). "У мінулым годзе мы падалі заяўкі на ўдзел у міжнародных праектах, тры з іх цяпер разглядаюцца ў ЕС, - сказаў Аляксандр Клобук. - Адзін мае медыцынскі аспект, другі датычыцца супрацоўніцтва ў паводкавы перыяд, трэці накіраваны на ліквідацыю лясных і тарфяных пажараў на памежных тэрыторыях. Частка дакументаў ужо падпісана".
Абласное ўпраўленне працягвае працу па заключэнні міжнародных дагавораў аб узаемадзеянні ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый з расійскімі рэгіёнамі. Да прыкладу, у віцебскіх ратавальнікаў наладжана супрацоўніцтва са смаленскімі калегамі. Практыкуецца правядзенне сумесн ых спаборніцтваў па пажарна-выратавальным спорце. Аналагічныя партнёрскія адносіны наладжаны з калегамі з Калужскай вобласці, а таксама ратавальнікамі з Бранскага рэгіёну.