16 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Супрацоўнікі Віцебскай мытні спынілі на беларуска-латвійскай мяжы ў Браслаўскім раёне незаконнае перамяшчэнне буйной партыі адзення на суму звыш Br4,3 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў мытні.
У ходзе правядзення аперацыі мытнага кантролю на пункце пропуску "Урбаны" быў спынены грузавы аўтамабіль DAF, які належыць расійскаму перавозчыку. У машыне перавозілася верхняе мужчынскае, жаночае і дзіцячае адзенне па маршруце з Літвы ў Казахстан. Аднак праверка выявіла перавышэнне на 5 т колькасці заяўленага грузу. Як устаноўлена, усяго ў машыне транспартавалася звыш 15 тыс. адзінак вырабаў лёгкай прамысловасці, якія былі канфіскаваны.
Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 5 арт.14.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі (прадастаўленне мытнаму органу недаставерных звестак аб тавары), якая прадугледжвае пакаранне для юрыдычных асоб у выглядзе штрафу на суму да 800 базавых велічынь з канфіскацыяй грузу незалежна ад яго прыналежнасці.-0-
БЕЛТА
Віцебскія мытнікі канфіскавалі незаконна перавозімую партыю адзення на Br4,3 млрд.
16.11.20110 праглядаў