22 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскія мытнікі выявілі буйную партыю цыгарэт у вагонах з вуглём, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні. На падставе аператыўнай інфармацыі, у РПТА "Бігосава-2" быў спынены грузавы чыгуначны састаў, які рухаўся па маршруце Кісялеўск - Вентспілс з Расіі ў Латвію. У ходзе мытнага агляду трох чыгуначных паўвагонаў з вуглём пад афіцыйна заяўленым таварам супрацоўнікі мытні, памежнай службы выявілі 129 скрыняў з цыгарэтамі, маркіраванымі акцызнымі маркамі Беларусі, не пазначаных у перавозачных дакументах. Нелегальная партыя цыгарэт (64,5 тыс. пачкаў) коштам Br190,3 млн. канфіскавана. Праводзіцца далейшая праверка.-0-

БЕЛТА