27 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскія мытнікі выявілі буйную партыю кантрабандных цыгарэт у туалетнай паперы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні.
На рэспубліканскім памежным пункце мытнага афармлення "Урбаны" Браслаўскага раёна пры даглядзе грузавога аўтамабіля "Сканія" пад кіраваннем грамадзяніна Латвіі супрацоўнікі мытні выявілі ў афіцыйна заяўленых 5 т туалетнай паперы, якія ехалі ў адпаведнасці з дакументамі з Мінска ў Рыгу, цыгарэты з акцызнымі маркамі Беларусі. Усяго нелегальны груз склаў каля 350 тыс. пачак, папярэдні кошт якіх ацэньваецца амаль у Br920 млн.
Аўтамабіль з таварам затрыманы. Праводзіцца праверка.-0-
БЕЛТА
Віцебскія мытнікі выявілі буйную кантрабанду цыгарэт у туалетнай паперы
27.10.20110 праглядаў