30 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Кантрабандная партыя цыгарэт на Br172 млн. затрымана ў Верхнядзвінскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аператыўна-пошукавага аддзела Віцебскай мытні Пётр Маркачэўскі. У ходзе сумесных мерапрыемстваў супрацоўнікаў аддзела па барацьбе з кантрабандай Віцебскай мытні і УКДБ па Віцебскай вобласці быў спынены канал незаконнага перамяшчэння цыгарэт праз мяжу на рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Бігасава-2" у Верхнядзвінскім раёне. У прыватнасці, пры даглядзе грузавога саставу, які рухаецца па маршруце Полацк-Даўгаўпілс, у трох вагонах з вуглём былі выяўлены 130 скрынак, у кожнай з якіх знаходзіліся 50 блокаў па 500 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці. Усяго партыя налічвала 65 тыс. пачкаў цыгарэт агульным коштам Br172 млн. Груз канфіскаваны. Па гэтым факце распачаты адміністрацыйны працэс.-0-

БЕЛТА