18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Факт незаконнага перамяшчэння буйной партыі цыгарэт выявілі супрацоўнікі Віцебскай мытні ў пункце пропуску "Урбаны" на беларуска-латвійскім участку мяжы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ДМК. Пры правядзенні аперацый мытнага кантролю было выяўлена, што бардачок аўтамабіля "Мерседэс-Бенс", які накіроўваўся з Беларусі ў Латвію, забіты пачкамі з цыгарэтамі, што і паслужыла падставай для правядзення паглыбленага дагляду аўтамабіля. У выніку аказалася, што мікрааўтобус літаральна нашпігаваны тытунёвымі вырабамі, маркіраванымі акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Як распавялі ў прэс-службе, кіроўца здолеў размясціць каля 5 тыс. пачак цыгарэт Queen Superslims, "Магнат" і "Прэм'ер" ва ўсіх магчымых поласці і тэхналагічных нішах аўтамабіля - у бамперах, дзвярах, пад сядзеннямі і пярэдняй панэллю, а таксама ў спецыяльна прыстасаваных схованках пад днішчам машыны. Мытнікам давялося выдаткаваць не адну гадзіну, каб выявіць і дастаць усе пачкі з цыгарэтамі. Вынаходлівасць кіроўцы не дапамагла яму пазбегнуць адказнасці за парушэнне заканадаўства. Па факце правапарушэння распачаты адміністрацыйны працэс. Незаконна перамяшчаемы тавар папярэдняй вартасцю больш за Br16 млн. і мікрааўтобус "Мерседэс" арыенціровачнай вартасцю Br85 млн. канфіскаваны.-0-

БЕЛТА