Супрацоўнікі Віцебскай мытні сумесна з навучэнцамі 5 «В» класа мытні ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Віцебска імя Л.Н.Філіпенкі» і работнікамі Віцебскага філіяла РУП «Белмытсервіс» наведалі Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-гадовага юбілею музея.

Удзельнікі азнаёміліся з экспазіцыяй музея — фотаздымкамі, лістамі, архіўнымі дакументамі і асабістымі рэчамі ветэранаў, якія служылі ў Афганістане. Афганская вайна (1979–1989) пакінула значны след у гісторыі нашай краіны, закрануўшы лёсы больш чым 30 тысяч беларусаў.

Для школьнікаў была арганізавана экскурсія, выхаваўчая гутарка аб значэнні захавання гістарычнай памяці і тэматычны квэст, падрыхтаваны супрацоўнікамі музея. У завяршэнне супрацоўнікі мытні і школьнікі ўсклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам «Боль», аддаўшы даніну павагі тым, хто выканаў свой доўг.

Па матэрыялах Віцебскай мытні

vitebsk-region.gov.by