7 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Вытворчае аб'яднанне "Энергакамплект" у студзені-кастрычніку бягучага года павялічыла ўдзельную вагу экспарту ў 4 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011-га, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
За 10 месяцаў аб'ём вытворчасці прадукцыі на экспарт дасягнуў Br122,8 млрд. Удзельная вага экспартаванай прадукцыі павялічылася з 7,3% да 31,8%. Асноўныя замежныя пакупнікі - прадпрыемствы краін ЕС і СНД. Поўны асартымент прадукцыі, якая выпускаецца ВА "Энергакамплект", на тэрыторыі Расіі прадстаўляе заснаванае ім ТАА "Энергакамплект МФ", размешчанае ў Падмаскоўі. Гэта таварыства мае разгалінаваную збытавую сетку з філіяламі ў Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне, Смаленску, Казані.
Па выніках студзеня-кастрычніка 2012 года аб'ём вытворчасці прадукцыі ў супастаўных цэнах склаў Br385,7 млрд. У асноўны капітал інвеставана Br9,1 млрд. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 13,8%, чысты прыбытак перавысіў Br37,8 млрд. Сярэднямесячная заработная плата дасягнула Br4,8 млн.
ВА "Энергакамплект" арганізавана ў 1997 годзе. З'яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам Беларусі сярод вытворцаў кабельна-правадніковаЯкасць прадукцыі, якая пастаўляецца, пацвярджаецца наяўнасцю расійскіх і беларускіх сертыфікатаў на ўсю вырабляемую прадукцыю, сертыфікатаў адпаведнасці сістэме менеджменту якасці згодна з патрабаваннямі СТБ ІСО 9001-2001 і РСТ ІСО 9001-2001, якая дзейнічае на прадпрыемстве з 2004 года. Прадпрыемства мае ўласную лабараторыю, акрэдытаваную на тэхнічную кампетэнтнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў, і праводзіць усе віды выпрабаванняў кабельнай прадукцыі.-0-
БЕЛТА
Віцебскі "Энергакамплект" у студзені-кастрычніку павялічыў удзельную вагу экспарту ў 4 разы
7.12.20120 праглядаў