1 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Віцебскі гарвыканкам, інфармацыйна-кансалтынгавая асацыяцыя "Горад Віцебск і кампанія" і даўгаўпілскі навасны партал D-fakti.lv (Латвія) падпісалі сёння пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйнага абмену, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення эканомікі Віцебскага гарвыканкама Алена Жураўлева.
Бакі дамовіліся абменьвацца інфармацыяй аб эканамічным і турыстычным патэнцыяле свайго рэгіёна, станоўчым вопытам у развіцці сваіх тэрыторый і прыцягненні інвестыцый. Яны маюць намер аказваць адзін аднаму садзейнічанне ва ўсталяванні кантактаў з адміністрацыямі і самакіраваннямі рэгіёнаў, а таксама ў наладжванні і развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
На думку Алены Жураўлевай, ва ўмовах усё большай інфармацыйнай ролі Інтэрнета падпісанае пагадненне будзе спрыяць больш поўнаму і аб'ектыўнаму інфармаванню карыстальнікаў Сеці аб падзеях, якія адбываюцца ў суседніх рэгіёнах, што дазволіць развіваць супрацоўніцтва ў розных сферах. Ініцыятарам падпісання гэтага пагаднення стала латвійскі бок.-0-
БЕЛТА
Віцебскі гарвыканкам і даўгаўпілскі інтэрнэт-рэсурс падпісалі пагадненне аб абмене інфармацыяй
1.12.20110 праглядаў