Віцебскі калекцыянер сабраў каля 5 тыс. значкоў з выявай Леніна. Да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ўнікальная калекцыя прадстаўлена ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Віцебскі калекцыянер Анатоль Ханонавіч Шэльцын набываў значкі з выявай Леніна на працягу 35 гадоў, адбіраючы для свайго збору толькі рэдкія экзэмпляры, якія не прадаюцца ў кіёсках і крамах. Сабраная ім калекцыя выстаўлялася на гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх выстаўках, камсамольскіх і партыйных канферэнцыях, у Рэспубліканскім музеі камсамольскай славы, а ў 1997 годзе яе набыў Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

На выставе "Калекцыя мінулай эпохі", якая адкрылася ў музеі, прадстаўлены значкі, што адлюстроўваюць дзейнасць Камуністычнай партыі Савецкага Саюза і Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі; прысвечаныя прадпрыемствам, узнагароджаным Ордэнам Леніна (вышэйшай узнагародай СССР); значкі "За камуністычную працу". Акрамя гэтага, тут можна ўбачыць значкі, прысвечаныя сям'і Ульянавых; музеям, якія носяць імя У.І. Леніна; месцам, звязаным з Леніным; а таксама шматлікім помнікам правадыру рэвалюцыі.

Азнаёміцца з выставай можна да сярэдзіны снежня.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)