11 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты" мае намер завяршыць у 2013 годзе тры буйныя праекты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне.

Два з іх звязаны са стварэннем у рэгіёне новых вытворчасцей па выпуску сыроў, увод у эксплуатацыю якіх плануецца ажыццявіць да 1 жніўня. Так, ААТ "Пастаўскі малочны завод" узводзіць новы цэх па выпуску цвёрдых сыроў магутнасцю 20 т у суткі. Прыступіць да пусканаладачных работ на абсталяванні чэшскай вытворчасці плануецца ў маі. Узвядзенне аб'екта вядзецца ва ўстаноўленыя нарматывамі тэрміны без збояў.

ААТ "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат" рэалізуе праект на сваім браслаўскім філіяле. Тут узводзіцца шэраг асобных дапаможных аб'ектаў (прыёмнае, мыйнае аддзяленні, кацельня, помпавая станцыя, кампрэсарны цэх) і асноўны вытворчы корпус. У апошнім мантуецца іспанская лінія магутнасцю 10 т цвёрдых сыроў у суткі і польская магутнасцю да 2 т мяккіх сыроў у суткі. Пусканаладачныя работы запланаваны на чэрвень.