24 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РУП "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" плануе запусціць у снежні лінію разліву сувенірнай прадукцыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Магутнасць новай аўтаматызаванай лініі італьянскай вытворчасці коштам Br3,7 млрд. складае 3 тыс. бутэлек у гадзіну. Абсталяванне дазваляе разліваць лікёра-гарэлачныя вырабы ў тару любога аб'ёму і формы - квадратную, флягі і г.д. У цяперашні час праводзяцца пусканаладачныя работы.
Агульны аб'ём капіталаўкладанняў на рэалізацыю праекта па рэканструкцыі гэтага ўчастка склаў Br4,4 млрд.
Акрамя таго, у завяршальнай стадыі знаходзіцца праект па выпуску мінеральнай вады ў шклотары. Першая пробная партыя мінеральнай вады ў бутэльках аб'ёмам 0,33 л і 0,75 л агульным аб'ёмам каля 500 дал будзе выпушчана для праходжання сертыфікацыі ў лістападзе.
За студзень-верасень 2011 года прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br90,3 млрд., або 148,4% да аналагічнага перыяду мінулага года. Рэнтабельнасць рэалізацыі - 16,7%. Галёрак і лікёра-гарэлачных вырабаў выпушчана 1169 тыс. дал (108,3% да ўзроўню 2010 года), безалкагольных напояў - 86 тыс. дал (191,1%), каньяку - 13 тыс. дал (144,4%), спірту-рэктыфікату - 947 тыс. дал (102,3%), мінеральных вод - 1118 тыс. паўлітраў (178,9%). Інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-верасень склалі Br15,3 млрд., што амаль у чатыры разы перавышае ўзровень укладанняў за аналагічны перыяд 2010 года.
Завод заснаваны ў 1898 годзе. Асартымент выпускаемай алкагольнай прадукцыі налічвае больш за 50 найменняў. Акрамя таго, выпускае безалкагольныя напоі і мінеральную ваду. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў - 660 чалавек.-0-
БЕЛТА
Віцебскі лікёра-гарэлачны завод плануе запусціць у снежні лінію разліву сувенірнай прадукцыі
24.10.20110 праглядаў