4 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РУП "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" ў лістападзе прыступіць да разліву мінеральнай вады ў шклатару, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Першая пробная партыя мінеральнай вады ў шкляных бутэльках аб'ёмам 0,33 л і 0,75 л агульным аб'ёмам каля 500 дал будзе прызначана для праходжання сертыфікацыі. Пасля атрымання неабходных дакументаў прадпрыемства пачне пастаўкі мінеральнай вады ў шкляных бутэльках у гандлёвую сетку рэспублікі. Выпуск напою ў новай тары не паўплывае на агульны аб'ём яе вытворчасці, адзначылі спецыялісты. Першапачаткова ўдзельная вага мінеральнай вады ў шкле будзе нязначнай, затым яна будзе нарошчвацца прапарцыйна попыту.
Аб'ём затрачаных інвестыцый на рэалізацыю гэтага праекта (рэканструкцыю цэха і набыццё тэхналагічнага абсталявання) склаў Br1,3 млрд.
За студзень-верасень 2011 года прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br90,3 млрд., што складае 148,4% да аналагічнага перыяду мінулага года. Рэнтабельнасць рэалізацыі - 16,7%. Гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў за 9 месяцаў выпушчана 1169 тыс. дал (108,3% да ўзроўню 2010 года), безалкагольных напояў - 86 тыс. дал (191,1%), каньяку - 13 тыс. дал (144,4%), спірту-рэктыфікату - 947 тыс. дал (102,3%). Інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-верасень склалі Br15,3 млрд., што амаль у 4 разы перавышае ўзровень укладанняў за аналагічны перыяд 2010 года.
Завод заснаваны ў 1898 годзе. Асартымент выпускаемай алкагольнай прадукцыі налічвае больш за 50 найменняў. Выпускаюцца таксама безалкагольныя напоі і мінеральная вада.-0-
БЕЛТА
Віцебскі лікёра-гарэлачны завод у лістападзе пачне разліў мінеральнай вады ў шклатару
4.11.20110 праглядаў