XXXII Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад-2018", які пройдзе 18-21 кастрычніка, збярэ музыкантаў, паэтаў і перформераў з дзевяці краін, паведамілі журналістам арганізатары форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

XXXII Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад-2018", які пройдзе 18-21 кастрычніка, збярэ музыкантаў, паэтаў і перформераў з дзевяці краін, паведамілі журналістам арганізатары форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чареднай раз творчы фестываль пройдзе ў культурнай сталіцы Беларусі. Сярод яго ўдзельнікаў, акрамя гаспадароў, госці з Германіі, Егіпта, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Расіі, Украіны і Эстоніі.

Форум адкрыецца 18 кастрычніка прэзентацыяй выставы "Прастора Малея" і перформансам моладзевага тэатра "Кола". У цэнтральным фае канцэртнай залы "Віцебск" можна будзе ўбачыць працы вядомага віцебскага мастака Аляксандра Малея. Арганізуюць у першы дзень форуму і турнір паэтаў у Духаўскім крузе. Заяўку на спаборніцтва можа падаць любы ўдзельнік фестывалю і нават член журы. Аўтары прачытаюць на выбар адзін свой верш, журы выявіць пяцёра наймацнейшых, а сярод іх і пераможцу, які зможа апублікаваць у гомельскім часопісе "Метамарфозы" падборку сваіх вершаў. Акрамя таго, падчас фестывалю прадстаўнікі іншых часопісаў і альманахаў, у тым ліку тых, што выдаюцца за мяжой, выберуць падабаючыхся літаратараў і апублікуюць іх творы. Упершыню ўдзельнікамі "Віцебскага лістапада" стануць аўтары літаратурнага партала Stihi.lv.

У конкурсныя дні журы вызначыць лепшых у некалькіх намінацыях: "Паэзія. Вольная тэматыка", "Паэзія. Гумар", "Аўтарская песня. Класіка (аўтар-выканаўца)", "Аўтарская песня. Альтэрнатыва (аўтар-выканаўца)", "Выканаўчае майстэрства. Паэтычная дэкламацыя", "Выканаўчае майстэрства. Перформанс" і "Выканаўчае майстэрства. Вакальны нумар". Лаўрэаты ўсіх намінацый прадэманструюць гледачу свае таленты на гала-канцэрце ў КЗ "Віцебск" 20 кастрычніка а 19.00. У гэты вечар вырашыцца асноўная інтрыга: журы вызначыць уладальніка галоўнага прыза фестывалю - спецыяльнай узнагароды "Прызнанне", распавяла кіраўнік праекта Уладзіслава Цвікі.