Віцебскі маслаэкстракцыйны завод прыступіў да будаўніцтва элеватарнага комплексу ёмістасцю 20 тыс. т
3.1.20120 праглядаў
3 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адкрытае акцыянернае таварыства "Віцебскі маслаэкстракцыйны завод" (Віцебскі МЭЗ) прыступіла да будаўніцтва элеватарнага комплексу ёмістасцю 20 тыс.т, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Аляксандр Марэйка.
Цяпер завяршаецца экспертыза другога і трэцяга пускавых комплексаў будаўнічага праекта. Пастаўлена абсталяванне па першым пускавым комплексе. Неабходнасць гэтага інвестпраекта тлумачыцца недахопам магутнасці дзеючага элеватара, які можа захоўваць толькі 15 тыс.т сыравіны. Астатнія масланасенне для перапрацоўкі вымушана захоўваюцца на іншых прадпрыемствах вобласці і рэспублікі. Інвестыцыйны праект уключаны ў праграму развіцця маслатлушчавой галіны Беларусі на 2011-2015 гады. Па ацэнцы эканамістаў, акупляльнасць будаўніцтва складзе не больш за 6 гадоў.
Па словах Аляксандра Марэйкі, у адпаведнасці з гэтай праграмай на працягу пяцігодкі плануецца мадэрнізацыя падрыхтоўчага, прэсавага і фільтравальнага аддзяленняў з павелічэннем прадукцыйнасці па перапрацоўцы масланасення да 400 т у суткі.
Дзякуючы рэалізацыі праграмы развіцця маслатлушчавой галіны на 2007-2010 гады на прадпрыемстве праводзілася паэтапная рэканструкцыя: уведзены ў эксплуатацыю экстракцыйны цэх, уласная кацельня. Запушчаны ў строй у сярэдзіне 2011 года прэсавы агрэгат павялічыў сутачную прадукцыйнасць па перапрацоўцы масланасення рапсу з 250 т да 300 т у суткі. У год МЭЗ можа перапрацоўваць 96 тыс.т масланасення. Толькі ў 2011 годзе інвестыцыі ў асноўны капітал склалі каля Br20 млрд.
ААТ "Віцебскі маслаэкстракцыйны завод" уваходзіць у склад канцэрна "Белхарчпрам". Завод з'яўляецца адзіным вузкаспецыялізаваным прадпрыемствам у Беларусі па вытворчасці раслінных маслаў прагрэсіўным экстракцыйным спосабам. Віцебскі МЭЗ - стратэгічны пастаўшчык для вядучых прадпрыемстваў маслатлушчавай галіны. Доля завода ў агульным аб'ёме вытворчасці раслінных маслаў прадпрыемствамі рэспублікі складае каля 30%. За 11 месяцаў 2011 года аб'ём вытворчасці прадукцыі ў супастаўных цэнах склаў Br109 млрд., тэмп росту да аналагічнага перыяду 2010 года - 108,3%. У сувязі з часовым абмежаваннем экспартных паставак рапсавага масла прадпрыемства змагло пачаць пастаўкі за мяжу толькі ў снежні і за адзін месяц экспартавала прадукцыі на $1,8 млн. Рэнтабельнасць продажаў складае 20%. Чысты прыбытак па выніках 11 месяцаў склаў Br9,7 млрд. Па стане на 1 студзеня 2012 года на завод пастаўлена 46,3 тыс. т рапсу пры гадавой патрэбнасці 96 тыс. т, з іх 39,9 тыс. т - па дзяржзаказе, 6,4 тыс. т - па прамых дагаворах.-0-
БЕЛТА