Абвяшчаецца правядзенне штогадовага абласнога конкурсу на атрыманне прэмій Віцебскага аблвыканкама сярод маладых вучоных.

Штогадовы абласны конкурс сярод маладых вучоных праводзіцца з мэтай стымулявання навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных, якія займаюцца перспектыўнымі навуковымі даследаваннямі ў арганізацыях Віцебскай вобласці.

Конкурс праводзіцца па наступных конкурсных раздзелах:

фундаментальныя даследаванні – 3 прэміі;

прыкладныя даследаванні і распрацоўкі – 4 прэміі, у тым ліку адна прэмія за лепшую распрацоўку па дасягненні вынікаў у эканоміі і беражлівасці.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца да 1 снежня 2024 года.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца доктары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук – да 35 гадоў, вучоныя без ступені – да 30 гадоў (на 1 кастрычніка года, у якім ажыццяўляецца вылучэнне кандыдатур), якія маюць не менш за тры навуковыя публікацыі ў часопісах і зборніках навуковых прац па тэме конкурснай работы за апошнія 3 гады, уключаючы год правядзення конкурсу.

Патрабаванні да афармлення конкурсных работ і іншыя правілы выкладзены ў Інструкцыі аб парадку правядзення штогадовага абласнога конкурсу сярод маладых вучоных, зацверджанай рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 10.11.2022 г. № 605 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2022 г., № 9/119447).

vitebsk-region.gov.by