У лік найлепшых кіраўнікоў увайшлі дырэктары 12 прадпрыемстваў і арганізацый Віцебска, Наваполацка, Аршанскага, Чашніцкага і Гарадоцкага раёнаў, у тым ліку трох прыватных вытворчых кампаній і двух навучальных устаноў.
Уладальнікамі ганаровага звання сталі Уладзімір Несцярэнка (РУПТП "Аршанскі льнокамбінат"), Аляксандр Гардзіенка (ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне"), Міхаіл Скурат (Адміністрацыя СЭЗ "Віцебск"), Уладзімір Ільюшэнка (УП "Віцебсквторчармет"), Аляксандр Станькоўскі (філіял "Віцебская ЦЭЦ" РУП "Віцебскэнерга"), Юрый Бараноўскі (ААТ "ДСУ-45, г.Віцебск"), Віктар Дашчанок (філіял "Чашніцкае ПУ" УП "Віцебскаблгаз"), Андрэй Сідараў (ПП "Машынабудаўнічая кампанія "Віцебскія пад'ёмнікі"), Дзмітрый Барсукоў (ППП "НОВЫ ВЕК спрынг"), Сяргей Цімафееў (ТАА "Тытан-Пласт"), Мікалай Гаўрычэнка (Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) і Уладзімір Шыцько (Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж).
Сярод спецыялістаў канструктарскіх падраздзяленняў прадпрыемстваў Віцебскай вобласці найлепшымі прызнаны вядучы інжынер-канструктар Аршанскага станкабудаўнічага завода "Чырвоны бальшавік" Аляксандр Новікаў і інжынер-канструктар ААТ "Канструктарскае бюро "Дысплей" Сяргей Аўчыннікаў.
У 2021 годзе Аляксандр Новікаў паўдзельнічаў у распрацоўцы 10 спецыяльных станкоў, прычым ён быў вядучым канструктарам трох асноўных праектаў (унутрышліфавальны, круглашліфавальны і рэзьбашліфавальны станкі з ЧПУ). Станкі, створаныя з яго ўдзелам, адрозніваюцца навізной інжынерных рашэнняў, высокай эфектыўнасцю і не саступаюць найлепшым сусветным аналагам.