Нягледзячы на засушлівы год, ураджай другога хлеба тут добры.

Як расказаў галоўны аграном прадпрыемства Дзмітрый Каваленка, сёлета, як і летась, бульбу збіраюць уласнымі сіламі. З канца жніўня ва ўрочышчы са сартам бульбы Маніфест працуе бульбаўборачны камбайн пад кіраваннем трактарыста-машыніста Аляксандра Церанцьева. На адвозцы ўраджаю задзейнічаны дзве адзінкі тэхнікі. Клубні адпраўляюць ва ўласнае бульбасховішча, дзе яны праходзяць першасную ачыстку, а затым на працягу 14-20 дзён аздараўляюцца і астуджаюцца ў камеры. Пасля таго як лупіна гародніны ўмацуецца, а вочкі закрыюцца, пачнецца яе сартаванне.