Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзеючым заканадаўствам абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду за 2020 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, самазанятымі грамадзянамі павінны быць уплачаны не пазней 1 сакавіка 2021 года.

Віцебскае абласное упраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзеючым заканадаўствам абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду за 2020 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, самазанятымі грамадзянамі павінны быць уплачаны не пазней 1 сакавіка 2021 года.

Мінімальны памер узносаў пры ажыццяўленні дзейнасці увесь 2020 год складае:

- для ІП, натарыусаў, адвакатаў - 1 584,40 рублёў

(Мінімальная заработная плата за 2020 год 375 рублёў*10 месяцаў*35% + 388,42 рублёў (праіндэксаваная МЗП) * 2 месяца* 35%);

- для самазанятых фізічных асоб - 1 312,78 рублёў

(Мінімальная заработная плата за 2020 год 375 рублёў*10 месяцаў*29% + 388,42 рублёў (праіндэксаваная МЗП) * 2 месяца* 29%).

Перыяды ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці падлягаюць адлюстраванню ў дакументах персаніфікаванага ўліку – справаздачы па форме ПУ-3, прэ­дэль­ны тэрмін прадастаўлення якой у органы Фонду - не пазней 31 сакавіка 2021 года.

Форму ПУ-3 можна спампаваць па спасылцы: http://portal2.ssf.gov.by/mainPage/software.html.

Дакладны разлік сумы абавязковых страхавых узносаў, якая падлягае ўплаце з улікам перыядаў ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці, можна правесці з дапамогай калькулятара, перайшоўшы па спасылцы: https://ssf.gov.by/ru/kalk_ip-ru/.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі на ўлік.