На ААТ "Праца-Віцебск" з заўтрашняга дня пачнуць масавую вытворчасць ахоўных касцюмаў для медыкаў, паведаміў дырэктар прадпрыемства Віталь Старыковіч.
На ААТ "Праца-Віцебск" з заўтрашняга дня пачнуць масавую вытворчасць ахоўных касцюмаў для медыкаў, паведаміў дырэктар прадпрыемства Віталь Старыковіч.
Кампанія і раней займалася ў тым ліку медыцынскім адзеннем, але ў цяперашніх умовах спецыялісты прыступяць да пашыву камплектаў аднаразовых ахоўных касцюмаў. Матэрыял для іх бяруць у Светлагорску. "У дзень мы плануем вырабляць каля 3 тыс. камплектаў касцюмаў. Цэнтралізавана прадукцыю будзем пастаўляць на "Медтэхніку" ў Віцебску. Яны ўжо самі будуць размяркоўваць па ўстановах", - адзначыў Віталь Старыковіч.
Па яго словах, прадпрыемства працуе ў адну змену, але ў цэху ёсць магчымасць размясціць яшчэ да 50 шваек. У бліжэйшы час прыйдуць 10 практыкантак з каледжа.
Нядаўна ў "Праца-Віцебск" замовілі амаль 11 тыс. камплектаў спецыяльнага медыцынскага адзення мясцовыя прадпрыемствы "Белвест" і "Энергакомплект". Кампаніі вырашылі аказаць дабрачынную дапамогу персаналу абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы, куды паступаюць касцюмы.
"Цяпер таксама арыентаваны на вытворчасць розных сродкаў абароны віцебскія ААТ "Сцяг індустрыялізацыі" і КУПП "Віцебчанка". Мы ўсе разам уключаны ў гэту працу", - дадаў дырэктар.
ААТ "Праца-Віцебск" быў заснаваны ў 1991 годзе. Яго супрацоўнікі ствараюць шырокі асартымент швейных вырабаў. Сёння на прадпрыемстве працуюць больш за 70 чалавек.