Сацыяльная накіраванасць бюджэту ў Беларусі, нягледзячы на цяжкасці ў фінансавай сферы, будзе захавана. Пра гэта ў інтэрв'ю журналістам заявіла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сацыяльная накіраванасць бюджэту ў Беларусі, нягледзячы на цяжкасці ў фінансавай сферы, будзе захавана. Пра гэта ў інтэрв'ю журналістам заявіла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Працяг палітыкі, накіраванай на падтрымку сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва, стане адным з прыярытэтаў у працы віцэ-прэм'ера, сказала Наталля Качанава. "Задачы, якія стаяць перад намі, вельмі выразна сфармуляваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, які падкрэсліў, што самае важнае - гэта клопат пра людзей і справядлівасць", - адзначыла яна.

Сярод напрамкаў сацыяльнай палітыкі, якія, па словах віцэ-прэм'ера, сёння стаяць на першым месцы, перш за ўсё падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, і дэмаграфічная бяспека. "Мы будзем працягваць працаваць (і я, і мае калегі) для таго, каб сацыяльна арыентаваная дзяржава і далей заставалася такой. Каб людзям, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, гэтая падтрымка аказвалася", - запэўніла намеснік прэм'ер-міністра. У першую чаргу гаворка ідзе пра людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пажылых людзей, дзяцей, шматдзетныя сем'і. "У гэтым напрамку, несумненна, трэба працягваць працаваць, сыходзіць ад гэтага нельга ні ў якім выпадку", - перакананая Наталля Качанава. Пры гэтым тут не павінна быць утрыманства. "Калі мы хочам карыстацца дабротамі, якія дае дзяржава, то мы павінны працаваць над гэтым", - падкрэсліла віцэ-прэм'ер.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)