Пасланне Прэзідэнта – адна з самых чаканых палітычных падзей кожнага года, падкрэсліў Вячаслаў Дурноў. Кіраўнік дзяржавы аналізаваў сітуацыю ў краіне і за мяжой, агучыў найважнейшыя падыходы да будучага развіцця, паставіў канкрэтныя задачы перад усёй вертыкаллю ўлады і, вядома, гаварыў пра тое, што хвалюе простых людзей.
– У сваім звароце Прэзідэнт назваў адну з ключавых умоў захавання незалежнасці – гэта адзінства народа, накіраванае на мір і стварэнне ў рэспубліцы, – адзначыў Вячаслаў Дурноў. – У беларусаў ёсць усё для таго, каб шчасліва жыць і развівацца. І сёння мы стаім на парозе вялікіх новаўвядзенняў, у прыватнасці, гэта адзіныя выбары ў наступным годзе. І калі грамадства раз'яднана, яго лёгка разарваць на часткі. Мы не павінны гэтага дапусціць. Пасыл «адзінства – у грамадстве» вельмі важны для
кожнага з нас.– У сваім звароце Прэзідэнт назваў адну з ключавых умоў захавання незалежнасці – гэта адзінства народа, накіраванае на мір і стварэнне ў рэспубліцы, – адзначыў Вячаслаў Дурноў. – У беларусаў ёсць усё для таго, каб шчасліва жыць і развівацца. І сёння мы стаім на парозе вялікіх новаўвядзенняў, у прыватнасці, гэта адзіныя выбары ў наступным годзе. І калі грамадства раз'яднана, яго лёгка разарваць на часткі. Мы не павінны гэтага дапусціць. Пасыл «адзінства – у грамадстве» вельмі важны для
Намеснік старшыні аблвыканкама падкрэсліў, што ў краіне існуюць армія, спецслужбы, але без надзейнага тылу, як гаворыцца, нічога не атрымліваецца. А надзейны тыл – гэта калі кожны на сваім працоўным месцы робіць максімум для роднай краіны. Гэта важна і для развіцця эканомікі, і для сацыяльнай сферы, і ў цэлым для бяспекі краіны.
– У рэгіёне павінны рэалізоўвацца новыя ідэі і праекты, з'яўляцца працоўныя месцы. Малалікія раёны такія як, напрыклад, Расонскі, Шаркаўшчынскі павінны насычацца інвестыцыйным патэнцыялам, каб з'яўляліся новыя прадпрыемствы. І тады ў людзей будзе магчымасць працаваць там, дзе іх карані, а не з'язджаць з вёскі ў абласны цэнтр ці сталіцу. Гэта задача мясцовай улады, – дадаў Вячаслаў Віктаравіч і ў якасці прыкладу прывёў санаторна-курортны комплекс «Пліса» Глыбоцкага раёна, які пабудавалі на тэрыторыі былой воінскай часці. Сёння з усёй Расіі і краін СНД туды прыязджаюць наведвальнікі, бо санаторый ва ўсіх на слыху.
– Ні адно выпрабаванне на трываласць не прайшоў беларуска-расійскі саюз. Уведзеныя супраць нас санкцыі не аслабляюць, а наадварот адкрываюць новыя магчымасці для Беларусі і Расіі ў супрацоўніцтве, развіцці прамысловасці, навуковага і тэхнічнагапотенцыялу, – адзначыў Вячаслаў Дурноў. – Цяпер трэба думаць, чым насыціць рынак, таму расслабляцца часу няма.
Важную ролю ў адзінстве народа адыгрывае моладзь – асноватворная крыніца далейшага поспеху і шчаслівага развіцця краіны. Тэндэнцыя апошніх гадоў паказвае, што маладыя людзі імкнуцца паспяваць усё, адсоўваючы сям'ю на другі план. Толькі з часам усвядомлюць, што сэнс жыцця заключаецца ў тым, каб пакінуць за сабой след, падкрэсліў Вячаслаў Віктаравіч.
– Старэйшае пакаленне, сям'я, школа павінны своечасова тлумачыць, што паспяховая кар'ера не заменіць таго шчасця, калі ты бачыш, як працягваецца твой род. Як адзначыў Прэзідэнт, культ паўнавартаснай класічнай сям'і з двума і больш дзецьмі павінен быць стылем жыцця беларусаў, – сказаў Вячаслаў Дурноў.
З такіх цаглінак складаецца падмурак надзейнай дзяржавы. І сёння мы павінны згуртавацца, каб разам будаваць, умацоўваць і развіваць Беларусь – наш дом.