На базе Лепельскага спорткомплекса прайшла абласная штогадовая спартакіяда. Памерацца сіламі прыехалі гандбалісты з Віцебска, Оршы, Наваполацка. Спартсмены выступалі ў узроставай катэгорыі 1997-1998 г.н. І каманда хлопчыкаў, і каманда дзяўчынак г. Лепеля заваявалі першыя месцы.

Па заканчэнні спартакіяды сфарміравалася каманда вобласці. У ліпені пройдзе падрыхтоўка да рэспубліканскіх спаборніцтваў, якія адбудуцца ў Любані.

Яўгенія Лях