Цёплыя выхадныя матывуюць многіх на «утульны» адпачынак: у крузе сям'і ці сяброў, на свежым паветры, прыпраўленым вабным пахам духмянага мяса, што смажыцца на мангале. Як жа бяспечна і смачна правесці выхадныя і правільна выкарыстоўваць спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы на адкрытым агні?

Цёплыя выхадныя матывуюць многіх на «утульны» адпачынак: у крузе сям'і ці сяброў, на свежым паветры, прыпраўленым вабным пахам духмянага мяса, што смажыцца на мангале. Як жа бяспечна і смачна правесці выхадныя і правільна выкарыстоўваць спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы на адкрытым агні?

Вывучыце наступныя правілы і падзяліцеся імі з блізкімі і сябрамі:

- памятайце: развядзенне вогнішчаў, выкарыстанне спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы забаронена на балконах, у лоджыях, на тэрасах, дахах і стылабатах, за выключэннем выпадкаў, калі іх размяшчэнне прадугледжана праектнай дакументацыяй, пад навесамі і ў альтанках;

- выкарыстоўваць спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы, разводзіць вогнішчы варта пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення;

- для распальвання вогнішчаў і вугалю нельга выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці (за выключэннем вадкасцей, спецыяльна прызначаных для распальвання);

- працэс гарэння і тлення павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на элементы будынкаў, збудаванняў, пры гэтым адлегласць да выступаючых частак будынкаў, збудаванняў ад спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы не павінна быць менш за 2 метры (ад месцаў развядзення вогнішчаў – менш за 8 метраў);

- не давярайце нагляд за мангалам дзецям, не падпускайце малышоў да адкрытага агню;

- выкарыстоўвайце спецыяльныя вуглі: іскры ад іншых матэрыялаў, якія раздувае вецер, могуць «разляцецца» на вялікія адлегласці;

- па заканчэнні працэсу гарэння патушыце рэшткі гаручых (тлеючых) матэрыялаў да поўнага спынення тлення.

Добрых і бяспечных Вам выхадных!

Больш карыснай інфармацыі па бяспецы можна даведацца на сайце https://mchs.gov.by .