Многія гаспадары пухнатых сяброў дагэтуль упэўнены: рэгістрацыя хатніх жывёл тычыцца толькі сабак. Але гэта не так – кошкам таксама патрэбен «пашпарт». Падрабязнасці распавялі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

Рэгістрацыя жывёл ажыццяўляецца ў службе «адзінае акно» райвыканкама, у сельскай мясцовасці аналагічнай працэдурай займаюцца сельсаветы. Зрабіць гэта можна, напісаўшы заяву. Акрамя заявы, трэба таксама прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Гаспадары сабак, якія патрабуюць асаблівай адказнасці, небяспечных сабак, павінны мець пры сабе пасведчанне, пасведчанне аб заканчэнні спецыялізаваных курсаў (падп. 17.7 п. 17 Пераліку адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян).

Працэдура гэтая бясплатная і здзяйсняецца ў дзень падачы заявы. У выніку выдаюцца бестэрмінова дзеючыя пасведчанне і жэтон на свайго гадаванца. Жэтон павінен быць пастаянна прымацаваны да ашыйніка жывёлы (п. 12 Правілаў утрымання хатніх жывёл).

Указанай рэгістрацыі падлягаюць толькі кошкі і сабакі. Прычым (п. 9, 10 Правілаў утрымання хатніх жывёл) названыя жывёлы падлягаюць рэгістрацыі на працягу 3 дзён з дня набыцця. Шчанюкі і кацяняты павінны быць зарэгістраваны ва ўзросце ад 3 да 3,5 месяца.