Праект абноўленай Канстытуцыі вынесены на ўсенароднае абмеркаванне.
Праект абноўленай Канстытуцыі вынесены на ўсенароднае абмеркаванне.
Работа над дакументам была доўгай і скрупулёзнай, бо, па сутнасці, мы не проста змяняем і дапаўняем Асноўны Закон нашага жыцця, а вызначаем будучыню. І для сябе, і для нашчадкаў. Новая Канстытуцыя выступае як легітымны і бяспечны інструмент абнаўлення грамадскага ладу краіны. Як агульны дагавор, дзе будзе ўлічана меркаванне кожнага. У выніку ўнесены прынцыповыя дапаўненні і змяненні ў 77 артыкулаў, дададзена 11 новых. З'явіўся яшчэ адзін параграф, які вызначае статус, паўнамоцтвы і кампетэнцыі Усебеларускага народнага сходу — найвышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Сёння паўдзельнічаць у далейшым удасканаленні праекта можа кожны беларус — адкрыта спецыяльная анлайн-пляцоўка для прапаноў і заўваг. Чаго чакаюць людзі ад абноўленай Канстытуцыі і наколькі актыўна збіраюцца ўдзельнічаць у абмеркаванні? На гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнт «Р» папрасіў адказаць старшыню Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Церанцьева.
Сацыяльная накіраванасць з апорай на моцную дзяржаву
.— Уладзімір Уладзіміравіч, наколькі своечасова, на ваш погляд, змяненне Асноўнага Закона, па якім мы жылі амаль 30 гадоў?
— Вы самі падкрэслілі: 30 гадоў. За гэты час змяніўся свет, змянілася грамадства, змяніліся мы самі. І я кажу не толькі пра палітыку ці эканоміку, але і пра менталітэт, псіхалогію, лад жыцця людзей. Тое, што раней было закладзена амаль на генетычным узроўні, сёння, на жаль, давядзецца замацоўваць заканадаўча. Гэта я пра патрыятызм, нацыянальную самабытнасць, культурную спадчыну, сямейныя каштоўнасці. То-бок змяненні Асноўнага Закона выкліканы часам. І як мы ўсе ведаем, гэта рашэнне не аднаго дня. І нават не года. Вось ужо на працягу як мінімум трох гадоў будучыя змяненні абмяркоўваліся, фармуляваліся і адпрацоўваліся на розных узроўнях.
— Вы азнаёміліся з праектам. Ці можаце зараз адной фразай ахарактарызаваць галоўны напрамак змяненняў?
— Так. Наша краіна, як і жадаў народ, застаецца прэзідэнцкай рэспублікай. З'явіўся стабілізатар у адносінах паміж усімі галінамі ўлады ў выглядзе Усебеларускага народнага сходу. Гэты стабілізатар будзе сфарміраваны на дэмакратычных прынцыпах, а таму пашырыць і магчымасці ўдзелу грамадзян у вырашэнні дзяржаўных пытанняў. Але і рашэнні УНС будуць абавязковымі для ўсіх органаў і грамадзян. Адразу адзначу: падчас зносін з дэпутатамі мясцовых Саветаў, на сустрэчах у працоўных калектывах і па месцы жыхарства выбаршчыкаў нямала чуў пэўныя асцярогі. Людзі баяліся і баяцца страціць тыя сацыяльныя гарантыі, якія ў іх сёння ёсць. Мяркуючы па праекце абноўленай Канстытуцыі, трывогі беспадстаўныя. Відавочная сацыяльна арыентаваная накіраванасць дакумента з апорай на моцную дзяржаву, на моцныя традыцыі, якія існуюць у нас у краіне.
Усебаковую падтрымку, асабліва тых катэгорый людзей, якія ў гэтым асабліва маюць патрэбу, гарантавана і замацоўваецца заканадаўча. Новая Канстытуцыя адпавядае патрабаванням часу, у поўнай меры забяспечвае далейшае развіццё краіны, мір і згоду сярод людзей.
— Дэпутаты Віцебшчыны будуць удзельнічаць у абмеркаванні?
— Безумоўна. І не толькі дэпутаты — да гэтага працэсу яны падключаць і шырокія масы насельніцтва. Дарэчы, у нас вельмі актыўны і дзейны дэпутацкі корпус. Калі раней сельвыканкамы ў большасці сваёй узначальвалі людзі перадпенсійнага ўзросту, то сёння на гэтых пасадах учорашнія кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, начальнікі РАУС і РАНС, дырэктары школ. Людзі маладыя, энергічныя, з вопытам гаспадарной дзейнасці. Напрыклад, у Гарадоцкім раёне Даўгапольскі сельсавет узначаліў 30-гадовы дырэктар ДЮСШ Віктар Бабкоў. Першыя паўгода аб'язджаў свае падведамныя вёскі на ровары, пакуль не набылі службовы аўтамабіль. Ужо неаднаразова атрымліваў вельмі прывабныя прапановы, якія тычацца кар'еры. Адмовіўся — падабаецца працаваць на вёсцы, з людзьмі. Так што нашы актывісты гатовыя горы звярнуць і разлічваюць на пашырэнне паўнамоцтваў. Іх роля пасрэднікаў ці «прарабаў» паміж насельніцтвам і тым жа ЖКГ — ужо састарэлае паняцце. Сёння на месцах, не чакаючы ўмяшання вышэйшых інстанцый, можна і трэба вырашаць практычна ўсе пытанні. У праекце Канстытуцыі мы знаходзім пазітыўныя змены: у бок павелічэння зменены тэрмін дэпутацкі
— Якія змены сацыяльнай палітыкі вы вызначылі б як стратэгічна важныя?
— Па-першае, усё тое, што прама ці ўскосна датычыцца падрастаючага пакалення і захавання гістарычнай праўды. Мы — людзі адбытыя. Выраслі на аповедах ветэранаў, ваенных кнігах і фільмах. А вось сваіх дзяцей, а тым больш унукаў, недзе ўпусцілі. Чым і скарысталіся разбуральнікі. Падзеі апошніх гадоў паказалі прабелы зусім красамоўна. У праекце абноўленай Канстытуцыі не толькі падкрэсліваецца асаблівая міралюбная роля нашай дзяржавы, але і ставіцца заслон усякага роду правакацыям у гэтым плане. У артыкуле 15 сказана: «Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». А артыкулам 54 канкрэтна вызначана: праяўленне патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з'яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Вельмі дакладная фармулёўка, за якую абедзвюма рукамі прагаласуюць усе разумныя людзі.
Па-другое, мяне вельмі ўразіў артыкул 45. Так, дзяржава, як і раней, гарантуе права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне, вызначае даступнасць медобслугоўвання… Але тут жа з'явіўся новы абзац: «Грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя». Вы ведаеце, колькі грошай штогод траціцца ў нашай краіне на будаўніцтва новых бальніц і паліклінік, лячэнне пацыентаў, бясплатнае лекавае забеспячэнне грамадзян, якія маюць на гэта права? Каласальныя сумы, львіная доля бюджэту! Паралельна ўзводзяцца новыя спорткомплексы, лыжаролерныя трасы, іншыя аб'екты фізкультуры і спорту. Займайцеся, умацоўвайце здароўе, беражыце сябе! Беражом ці? Так, добра навучыліся за гэтыя гады крытыкаваць медыкаў і метады іх лячэння, абураемся чэргамі ў паліклініках, абмяркоўваем недахопы. А што робім самі для сябе? Вельмі патрэбны і своечасовы акцэнт: прыйшоў час і ў плане здароўя ад банальнага спажывання даброт перайсці да абавязкаў. Дзяржава дае права, але і ты абавязаны.
— Уладзімір Уладзіміравіч, што б вы пажадалі зараз тым, хто толькі пачаў знаёміцца з праектам Канстытуцыі?
— Уважліва вывучыць дакумент. Падкрэсліць для сябе найбольш важныя моманты — у кожнага яны могуць быць свае ў сілу прафесіі, сацыяльнага статусу, асаблівасцей успрымання знешняга свету. І, вядома ж, прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні. Магчыма, менавіта ваша меркаванне стане вырашаючым.
м для ўнясення некаторых паправак, дапаўненняў і ўдакладненняў у ходзе канчатковай шліфоўкі законапраекта, за прыняцце якога неўзабаве будзем галасаваць на рэферэндуме. І абавязкова звярніце ўвагу на артыкул 21. У ёй адзначана, што кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы. З гэтага і пачнем.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by