Дата рэспубліканскага рэферэндуму прызначана. Цяпер вельмі адказны этап — падрыхтоўка да гэтай лёсавызначальнай падзеі. Ва ўсіх нас ёсць час падумаць і ўзважыць, каб зрабіць правільны выбар. Сваім бачаннем, чаму важна прыняць удзел у рэферэндуме, падзяліўся старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір ТРАЦЬЦЯКОЎ.
Дата рэспубліканскага рэферэндуму прызначана. Цяпер вельмі адказны этап — падрыхтоўка да гэтай лёсавызначальнай падзеі. Ва ўсіх нас ёсць час падумаць і ўзважыць, каб зрабіць правільны выбар. Сваім бачаннем, чаму важна прыняць удзел у рэферэндуме, падзяліўся старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір ТРАЦЬЦЯКОЎ.— Уладзімір Уладзіміравіч, рэферэндум — гэта міжнародная практыка, якая мае глыбокія гістарычныя і гуманітарныя карані. Як вы думаеце, чаму важна прытрымлівацца яе ў наш час?
— Палітычнае значэнне рэферэндуму ў тым, што з яго дапамогай грамадзяне набываюць магчымасць эфектыўна ўздзейнічаць на фарміраванне палітыкі дзяржаўных і іншых органаў улады. Яго радзімай лічыцца Швейцарыя, дзе такая форма волевыяўлення народа стала рэгулярнай з канца XIX стагоддзя. Практыка выносіць на народнае абмеркаванне найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця існуе ў многіх краінах. Напрыклад, адзін з артыкулаў Канстытуцыі Італіі прадугледжвае адмену рэферэндумам любога закона, акрамя законаў аб падатках і бюджэце, аб амністыі і памілаванні, аб паўнамоцтвах на ратыфікацыю міжнародных дагавораў.
У СССР паняцце «усенародны рэферэндум» з'явілася ў Канстытуцыі 1936 года. Старэйшае пакаленне памятае, як на ўсесаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 года прагаласавала за захаванне СССР, але палітычная эліта не ўлічыла меркаванне большасці, што прывяло да незваротных наступстваў. Таму так важна пачуць голас народа і выкарыстоўваць гэта ў прыняцці лёсавызначальных для краіны рашэнняў.
Сімвалічна, што рэферэндум-2022 у Беларусі праводзіцца ў Год гістарычнай памяці. Фарміраванне аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага спрыяе захаванню і ўмацаванню адзінства беларускага народа. У адным са сваіх выступленняў
Прэзідэнт падкрэсліў: «Страта вобраза гераічнага мінулага вядзе дзяржаву да катастрофы і пазбаўляе народ будучыні. Важна берагчы памяць народа, гістарычную праўду, не дапускаць фальсіфікацыі лёсавызначальных для краіны падзей».
Нашай дзяржаўнасці крыху больш за тысячу гадоў, і зараджалася яна ў тым лікуна віцебскай зямлі. Сёлета адзначым 1160-годдзе Полацка, набліжаемся да 1050-годдзя Віцебска. Гаворачы пра гісторыю Полацкага, Віцебскага, Тураўскага, Друцкага княстваў, пра знаходжанне ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, мы адзначаем і дэмакратычныя працэсы, якія адбываліся на нашых землях. Гэта ў першую чаргу прыняцце Статута ВКЛ, які насамрэч абараняў правы людзей, стаў прататыпам еўрапейскіх канстытуцый.
— Чаму навучылі нас тры папярэднія рэферэндумы ў гісторыі нашай краіны?
— На першы рэферэндум 14 мая 1995 года былі вынесены чатыры пытанні: аб надаванні рускай мове, нароўні з беларускай, статусу дзяржаўнай; аб змяненні дзяржаўнай сімволікі; аб падмасты на 3 ліпеня; аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю (прапанаваных Прэзідэнтам); аб увядзенні свабоднага, без абмежаванняў, набыцця-продажу земляў сельскагаспадарчага прызначэння; аб адмене смяротнага пакарання. Зыходзячы з колькасці ўдзельнікаў (6 181 463 чалавекі, або 84,14 працэнта), беларускі народ паказаў сваю сталасць.
І мудрасць у прыняцці рашэнняў. Так, станаўленне нашай дзяржавы ў першыя гады змагло прайсці ў руслe народнага волевыяўлення, што паказала кожнаму грамадзяніну: «Улада — гэта я». Рэферэндумы навучылі: усе канфліктныя сітуацыі можна вырашаць у прававым полі і Прэзідэнт заўсёды раіцца з народам. Таму патрымаў вялікую падтрымку на чарговым рэферэндуме ў кастрычніку 2004 года, на які быў вынесены адзінае пытанне: «Ці дазваляеце Вы першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р. удзельнічаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах Прэзідэнта і прымаеце ці частку першую артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі:
«Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні»?»
— Што трэба будзе вырашаць нам на рэферэндуме-2022?
— Нашаму народу неабходна вызначыцца, пакідаць ці дзеючую Канстытуцыю без змен ці прыняць абноўлены, больш дасканалы Асноўны Закон.
Увесь спектр магчымых карэкціровак агучаны на дыялогавых пляцоўках, у працы якіх маглі ўдзельнічаць усе ахвотныя, перададзена больш за 200 прапаноў у праект змяненняў і дапаўненняў практычна па кожным артыкуле Асноўнага Закона, почынаючы ад прэамбулы і заканчваючы пераходнымі палажэннямі.
У новым варыянце Канстытуцыі зменены і дапоўнены 83 артыкулы, з'явіліся 11 новых артыкулаў і адна новая глава. Гэта сведчанне фундаментальнай працы ўсяго грамадства. Такі падыход стварае ўстойлівы базис для нацыянальнага развіцця. Гэта вельмі важна, і вось чаму. У эпоху глабалізацыі назіраецца дэвальвацыя нацыянальных суверэнітэтаў, традыцыйных каштоўнасцей, у тым ліку сям'і, шлюбу, адносін мужчыны і жанчыны, нацыянальных культур, духоўна-гістарычнай спадчыны. Умацаванне дзяржаўнасці, рост дабрабыту грамадзян могуць быць рэалізаваны толькі пры ўмове захавання фундаментальных каштоўнасцей. Менавіта Канстытуцыя замацоўвае важныя для нас рэчы: традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, захаванне гістарычнай памяці. Важна прыйсці на рэферэндум і прагаласаваць за гэта.
— Як праходзіць падрыхтоўка да плебісцыту? Каго людзі вылучаюць у тэрытарыяльныя камісіі?
— Усяго ў вобласці плануецца ўтварыць 26 тэрытарыяльных выбарчых камісій, у тым ліку абласную. У адпаведнасці з каляндарным планам, зацверджаным Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, 22 студзеня завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. У іх склад вылучана 340 чалавек. З іх палітычнымі партыямі і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі — 195 (57,4 працэнта), у тым ліку палітычнымі партыямі — 15 (4,4); працоўнымі калектывамі — 21 (6,2); грамадзянамі шляхам падачы заявы — 124 чалавекі (36,5 працэнта).
Абласная камісія надзелена шырокімі паўнамоцтвамі. Таму асобы, якія ўвайшлі ў яе склад, валодаюць высокімі дзелавымі і асабістымі якасцямі, што дазваляюць забяспечыць эфектыўную працу. Па кожнай кандыдатуры праводзілася адкрытае галасаванне.
— Уладзімір Уладзіміравіч, вы часта ў гэтыя дні сустракаецеся з працоўнымі калектывамі, выступаеце на дыялогавых пляцоўках. Якія настроі ў жыхароў вобласці?
— Так, практычна кожны дзень праходзіць па дзве-тры, а то і больш сустрэч на самых розных узроўнях. Шмат размаўляю з моладдзю, жыхарамі вёльскай мясцовасці, ветэранамі, пенсіянерамі. Настрой ва ўсіх баявы, усе актыўна адгукаюцца на пытанні, якія ўзнікаюць з нагоды падрыхтоўкі і ўдзелу ў рэферэндуме. Людзі праяўляюць цікавасць да законатворчасці, таму што разумеюць: ад кожнага з нас залежыць будучыня нашай Радзімы.
У новым праекце Канстытуцыі людзей у першую чаргу цікавяць сацыяльныя гарантыі. У Асноўным Законе ўпершыню прапісаны гарантыі шматдзетным сем'ям, людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Будзе замацавана права грамадзян на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя. Дзяржавай дакладна вызначаны асноўныя прынцыпы аказання медыцынскай дапамогі: бясплатна, даступна, якасна. Упэўнены, прыняцце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю натхняе кожнага неабыякавага грамадзяніна, дадае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by