Віцебшчына ўключылася ў абмеркаванне праекта праграмы стваранай Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь». У дакуменце прадстаўлена пазіцыя палітычнай арганізацыі па асноўных напрамках развіцця Беларусі, якую яна будзе адстойваць з апорай на народныя масы, захоўваючы пераемнасць і ўдасканальваючы праводзімы ў краіне курс на пабудову сацыяльнай дзяржавы.

З 28 лютага тэкст размешчаны на сайце РГА «Белая Русь» і створана сістэма зваротнай сувязі. Па словах кіраўніка абласной арганізацыі «Белай Русі», старшыні абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання Уладзіміра Церанцьева, які з'яўляецца членам рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта, у працэс абмеркавання праекта дакумента ўцягнуты не толькі члены ініцыятыўных груп, але і прадстаўнікі структур грамадзянскай супольнасці. Таксама да яго далучыліся працоўныя калектывы, моладзевая аўдыторыя, ветэраны, экспертная супольнасць. Для палітычнай арганізацыі, якая пазіцыянуе сябе як партыя народнай большасці, важна пачуць шырокі спектр меркаванняў, каб на выхадзе атрымаўся прадукт калектыўнай творчасці масаў, адзначыў Уладзімір Церанцьеў.

Па яго словах, на пасяджэнні аргкамітэта ў Мінску падкрэслівалася, што партыя будзе прытрымлівацца цэнтрысцкіх поглядаў, пры гэтым у любой палітычнай праграме можна знайсці канструктыўныя ідэі для ўзаемадзеяння.

Праект сфарміраваны ў традыцыйным фармаце і складаецца з прэамбулы і пяці раздзелаў з апісаннем стратэгіі дзеянняў па пытаннях палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця, знешняй палітыкі Беларусі. У палітычнай сферы неабходна забяспечыць непахіснасць канстытуцыйнага ладу, выкананне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека, фарміраваць палітычна актыўнае грамадзянскае грамадства. Пры гэтым адной з ключавых унутрыпартыйных задач з'яўляецца фарміраванне кадравага патэнцыялу партыі праз сістэмную працу з моладдзю, стварэнне сацыяльных ліфтоў для таленавітых і дзейных людзей, якія прайшлі школу моладзевых арганізацый, адзначыў Уладзімір Церанцьеў.