21 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Гаспадар сяла" пройдзе 24 верасня ў Полацкім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы сакратар Віцебскага абкама БРСМ Дзмітрый Хома. Чакаецца, што ўдзельнікамі спаборніцтва, якое адбудзецца ў аграгарадку Новыя Гараны, стануць прадстаўнікі 15 сем'яў, якія ўжо заваявалі званні "Гаспадароў сяла" на рэгіянальных этапах. Каб пацвердзіць гэтае званне на больш высокім узроўні, канкурсантам трэба будзе прадэманстраваць сваё майстэрства ў звароце з плугам, касой і сякерай, уменне хутка запрэгчы каня. Максімальна ярка прадставіць свае таленты ўдзельнікі паспрабуюць у творчых заданнях. У кулінарных конкурсах гаспадыні паспрабуюць здзівіць членаў журы сваімі вынаходствамі, а іх мужыкі - уменнем звяртацца з кухонным начыннем. Дзмітрый Хома перакананы, што маладым сем'ям проста неабходны такі конкурс, "бо ён умацоўвае сямейныя традыцыі і каштоўнасці, папулярызуе сельскагаспадарчую працу, садзейнічаючы, у канчатковым выніку, аздараўленню моладзі на вёсцы". Галоўнай узнагародай сямейнай камандзе пераможцаў акрамя яркіх уражанняў і падарункаў стане права прадставіць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім туры конкурсу, які пройдзе ў Маладзечне на фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі". Арганізатарамі абласнога этапу конкурсу выступаюць Віцебскі абкам БРСМ, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, прафсаюз работнікаў АПК.-0-

БЕЛТА