1 ліпеня а 19:00 сектар спорту запрашае ўсіх на рэтра-трэніроўку "Неонавы бум: аэробiка ў стылі 80-90х"!

Мы абяцаем вам мора станоўчых эмоцый, яркія ўспаміны і незабыўны досвед! Мерапрыемства адбудзецца на гарадскім стадыёне (г. Лепель, вул. Лабанка, 52а). Не забудзьцеся надзець свой лепшы спартыўны касцюм у стылі 80-90х! Запрашаем далучыцца ўсіх жадаючых, незалежна ад узросту і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі. Нават калі вы ніколі не займаліся аэробiкай, не бойцеся! Мы абяцаем, што вы не пашкадуеце аб сваім рашэнні!

Вас чакаюць прызы за самы арыгінальны касцюм! Будзьце яркімі і запамінальнымі!