9 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску 12 лютага, прысвечаны Дню святога Валянціна, пройдзе пад знакам рамантыкі. Запамінальнае і незвычайнае свята для ўсіх, хто закаханы, падрыхтаваў Віцебскі абласны краязнаўчы музей, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Праграма свята, безумоўна, дапаможа ўдзельнікам дадаць фарбаў у адносіны і ў поўнай меры раскрыць пачуцці. Так, пары закаханых будуць складаць прызнанні ў любові з газетных загалоўкаў, разыгрываць сцэнкі з укладышаў жавальнай гумкі Love is..., вучыцца танцаваць танга і вальсіраваць. Таксама маладым людзям трэба будзе адказваць на сугуба жаночыя, а іх прыгожым палоўкам - на мужчынскія пытанні. Цікавае мерапрыемства перапыніць невялікі лікбез аб відах пацалункаў: па-галівудску, па-японску, па-эскімоску - пасля чаго запал разгорыцца з новай сілай, бо ўдзельнікам трэба будзе на справе прадэманстраваць, як яны засвоілі матэрыял. Пераможцаў розных конкурсаў гледачы абяруць апладысментамі, але ні адна з пар не застанецца без узнагарод - сувеніраў і запрашальных білетаў у тэатры горада і Дом кіно, адзначылі ў музеі.
У Блакітным пакоі музея на час свята будзе ўстаноўлена спецыяльная бутэлька, у якую ўсе жадаючыя пары змогуць апусціць валянцінку з запаветным жаданнем, замацаваўшы гэтае дзеянне пацалункам. Ужо не сумняваюцца ў пачуццях і вырашыўшыя аформіць саюз змогуць зрабіць гэта на месцы: хоць і не афіцыйнае, але затое датэрміновае пасведчанне аб шлюбе ім з задавальненнем выдадуць у гэты дзень у музеі.-0-
БЕЛТА
Закаханыя Віцебска 12 лютага будуць цалавацца па-галівудску
9.2.20120 праглядаў