4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей з аптымізмам глядзіць на адносіны Беларусі і ЕС. Аб гэтым ён заявіў 3 лістапада, прымаючы ўдзел у дыскусіі на адкрыцці 13-га Мінскага форуму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Я з аптымізмам гляджу на адносіны Беларусі і Германіі, Беларусі і ЕС. Перакананы, што заўтра ў нас будзе нармальнае, светлае", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Па словах Уладзіміра Макея, "мы асуджаныя жыць разам адзін з адным", і ўсведамленне гэтага вельмі важна. "Мы павінны спакойна і паступова развіваць дыялог ва ўсіх сферах", - сказаў ён.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што Беларусь хацела б пераняць у ЕС і, у прыватнасці, у Германіі станоўчы вопыт у рэфармаванні эканомікі, развіцці новых тэхналогій, атрымаць дапамогу ў падрыхтоўцы кадраў для эканомікі ў Беларусі.
Падкрэсліваючы важнасць развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, Уладзімір Макей адзначыў, што праз эканамічныя змены ў краіне могуць адбыцца і змены ў палітычным жыцці. Аднак, па яго словах, не трэба спяшацца з гэтымі падзеямі, каб яны не прынеслі негатыўнага выніку. Уладзімір Макей упэўнены, што ніякіх рэвалюцыйных рашэнняў быць не павінна і грамадства павінна само саспець для якіх бы то ні было перамен. "Трэба спакойна падтрымліваць дыялог адзін з адным, і тады мы прыйдзем да той мэты, якую кожны бок перад сабой ставіць", - рэзюмаваў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-
БЕЛТА
В.Макей з аптымізмам глядзіць на адносіны Беларусі і ЕС
4.11.20100 праглядаў