Сёння адбылася сустрэча працоўнага калектыву СПФ "Заазер'е" ААТ "Віцебскі мясакамбінат" і жыхароў вёскі Юркаўшчына са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аленай Барадзейка. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі старшыня Стайскага сельвыканкама Мікалай Латышаў і іншыя зацікаўленыя грамадзяне.

Галоўнай тэмай сустрэчы стаў праект Закона «Аб Усебеларускім народным сходзе». Алена Іванаўна падрабязна праінфармавала прысутных аб асноўных палажэннях дадзенага нарматыўнага дакумента, у тым ліку аб статусе, кампетэнцыі і форме дзейнасці УНС, яго складзе і паўнамоцтвах. Акцэнт быў накіраваны на ўнікальнасць дадзенага заканапраекта, аналагаў якога няма ва ўсім свеце.
- Усебеларускі народны сход – гэта вышэйшы інстытут народнай дэмакратыі. Праблемы, якія ўзнікаюць у краіне, важныя не толькі для дзяржавы, але і асобна ўзятага грамадзяніна. Мы ўсе хочам аднаго: міру, незалежнасці і дабрабыту ў нашай рэспубліцы, а таксама ў сваёй сям'і. Безумоўна, 1200 дэлегатаў, якія будуць фарміраваць УНС, павінны быць людзьмі годнымі, бо яны прадстаўляюць усе пласты насельніцтва, - рэзюмаваў Міхаіл Леанідавіч.
Затым удзельнікі сустрэчы змаглі задаць старшыні райвыканкама цікавячыя іх пытанні, на якія атрымалі кампетэнтныя адказы.
Наталля Храпавіцкая "Лепельскі край"