Нацыянальная культура аховы працы – гэта павага права на бяспечныя і здаровыя ўмовы працы на ўсіх узроўнях, калі ўрады, працадаўцы і работнікі актыўна ўдзельнічаюць у забеспячэнні бяспечнага і бязвреднага для здароўя вытворчага асяроддзя, выразна вызначаючы правы і абавязкі, і калі найвышэйшы прыярытэт аддаецца прынцыпу прафілактыкі.
Міжнародная арганізацыя працы (МАП) абвясціла 28 красавіка Сусветным днём аховы працы з тым, каб прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да маштабаў праблемы, а таксама да таго, якім чынам стварэнне і прасоўванне культуры аховы працы можа спрыяць зніжэнню штогадовай смяротнасці на працоўным месцы. У гэты дзень з 1996 года Міжнародная канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў (МКСП) адзначае Міжнародны дзень памяці рабочых, якія загінулі або атрымалі траўмы на працы.
Адзначаючы Сусветны дзень аховы працы, МАП спрыяе фарміраванню глабальнай культуры прафілактыкі ў галіне аховы працы, прыцягваючы да гэтага сваіх трохбаковых удзельнікаў, а таксама усе асноўныя зацікаўленыя бакі, якія дзейнічаюць у дадзенай сферы.
«Разам павысім культуру прафілактыкі ў ахове працы» — тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2015 годзе
7.4.20150 праглядаў