Разам з работнікамі раённага аддзела па НС карэспандэнт "ЛК" адправілася ў рэйд па "бытоўках" на будаўнічых пляцоўках
14.11.20250 праглядаў
Старшы інспектар БНіП Лепельскага РАНС Павел Жарнасек звяртаў увагу на наяўнасць і спраўнасць вогнетушыцеляў, выкананне правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў, выкарыстанне завадскіх, а не саматужных ацяпляльных прыбораў.
З рабочымі і інжынерна-тэхнічным персаналам на будаўнічых пляцоўках супрацоўнік МНС правёў прафілактычныя гутаркі, накіраваныя на выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі на вытворчасці і ў побыце.