17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адпаведнасці з часткай шостай артыкула 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кіраўнік дзяржавы пастанавіў склікаць 27 студзеня ў Мінску сёмую пазачарговую сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання для ўзгаднення прызначэння прэм'ер-міністра і разгляду пры неабходнасці іншых пытанняў. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.-0-
БЕЛТА
Пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў будзе склікана ў Мінску 27 студзеня
17.1.20110 праглядаў