Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзілася пазапланавая праверка малочна-таварнай фермы ў в.Б.Полсвіж, якая належыць КУПСХП «Лепельскае».

Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзілася пазапланавая праверка малочна-таварнай фермы ў в.Б.Полсвіж, якая належыць КУПСХП «Лепельскае».

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што на малочна-таварнай ферме не ў поўнай меры выконваюцца агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі, а менавіта:

дапускаецца выкарыстанне на эвакуацыйных шляхах аздаблення сцен з матэрыялу (сайтынгу) з непацверджанымі паказчыкамі пажарнай небяспекі;

не арганізавана падрыхтоўка работнікаў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю цеплагенеруючых апаратаў, адказных за падрыхтоўку і (або) правядзенне вогневых работ, прафесійная дзейнасць (праца па пасадзе) якіх звязана са захоўваннем, перамяшчэннем, прымяненнем гаручых газаў, лёгкаўзгаральных вадкасцей, выбухованебяспечных пылі, цвёрдых лёгкаўзгаральных рэчываў і матэрыялаў; прыцягваемых да ўборкі ўраджаю збожжавых культур, нарыхтоўкі і складання грубых кармоў, па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму;

дапускаецца да эксплуатацыі цеплаёмістая печ у бытавым памяшканні МТФ пры адсутнасці ўстаноўленых тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;

не арганізавана наяўнасць стэнда з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы;

не пазначаны шляхі эвакуацыі і эвакуацыйныя выхады з будынкаў МТФ указальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;

не абсталяваны замкамі дзверы эвакуацыйных выхадаў з сараяў №1 і №2, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

не забяспечана ў поўным аб'ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння будынкі МТФ у адпаведнасці з патрабаваннямі;

не забяспечана эксплуатацыя электрычных свяцілень, устаноўленых у сараях № 1 і № 2, у адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх (адсутнічаюць ахоўныя каўпакі, плафоны;

не вызначаны для вытворчых будынкаў МТФ катэгорыі па выбухапажарнай небяспецы ў адпаведнасці з крытэрыямі.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.