Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 сакавіка 2015 года склаў $12,4 млрд, паменшыўшыся з пачатку года на $161,6 млн, або на 1,3% (з улікам курсавых розніц). Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2015 года склала $110,8 млн. У тым ліку $50 млн было выплачана ўраду Расіі, $60,8 млн - банкам КНР. Знешні дзярждаўг зніжаецца другі месяц запар.

У студзені-лютым 2015 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $77,1 млн: $34,8 млн ад расійскага ўрада, $40,7 млн - ад банкаў КНР, $1,6 млн - ад МАРР.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сакавіка, па даных Мінфіна, склаў Br240,1 трлн і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2015 года на Br42,6 трлн, або на 21,6%. Унутраны дзяржаўны доўг на пачатак вясны склаў Br55,1 трлн, павялічыўшыся за два першыя месяцы года на Br6,8 трлн, або на 14% (з улікам курсавых розніц).

Унутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб за студзень-люты размешчана на суму, эквівалентную $88 млн. З пачатку 2015 года пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб (без уліку аперацый па абмене) на $112,5 млн і Br430 млрд.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)