Да 2020 года магутнасць знешняга інтэрнэт-шлюзу Беларусі складзе больш за 2 Тбіт/с, паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белтэлекам".
Да 2020 года магутнасць знешняга інтэрнэт-шлюзу Беларусі складзе больш за 2 Тбіт/с, паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белтэлекам".
Магутнасць знешняга інтэрнэт-шлюзу фарміруюць два ўпаўнаважаныя аператары: "Белтэлекам" і Нацыянальны цэнтр абмену трафікам. Аб'ём знешняга канала доступу ў інтэрнэт "Белтэлекам" сёння складае 610 Гбіт/с. За апошнія пяць гадоў гэтая лічба вырасла ў 15 разоў.
"Белтэлекам" у рэжыме рэальнага часу вядзе маніторынг запатрабаванасці беларускімі карыстальнікамі рэсурсаў сеткі інтэрнэт. Гэта дазваляе прымаць аператыўныя рашэнні па пашырэнні знешняга шлюзу адпаведна да патрэбаў карыстальнікаў, як ва ўсходнім, так і ў заходнім напрамках. Маніторынг фіксуе сезонныя і сутачныя ваганні спажывання трафіку. Так, найбольшае павелічэнне спажывання трафіку фіксуецца ўвечары. Пік актыўнасці інтэрнэт-карыстальнікаў прыпадае на перыяд з 22.00 да 1.00. Сярод прыярытэтаў - злучэнні з такімі буйнымі інтэрнэт-рэсурсамі, як Google, ВКонтакте, Mail.ru і іншымі.
Маніторынг загрузкі знешняга магістральнага канала з'яўляецца часткай комплексу арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, якія праводзяць спецыялісты кампаніі "Белтэлекам" для пастаяннага павышэння якасці паслуг і надзейнасці доступу кліентаў кампаніі да Сусветнай павуціны, забеспячэння стабільнай хуткасці доступу і надзейнага інтэрнэт-злучэння.