Знешні выгляд жыроўкі ў Беларусі можа змяніцца. Пра гэта 20 сакавіка ў эфіры праграмы "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Церахаў канстатаваў, што сёння рахункі-паведамленні перагружаны інфармацыяй і ў выніку дэзарыентуюць спажыўцоў. У сувязі з гэтым жыроўкі плануецца спрасціць. "Мы прынялі рашэнне і ў праекце ўказа ёсць такое даручэнне - да 1 мая спрасціць рахункі-паведамленні", - сказаў кіраўнік профільнага ведамства.
Адносна знешняга выгляду жыроўкі ён адзначыў, што, магчыма, будзе задзейнічаны зваротны бок жыроўкі. "На першай старонцы была б інфармацыя, якая важная плацельшчыку, з асноўнымі сумамі. А на зваротным баку, хто хоча больш дэталёва разабрацца, былі б аб'ёмы спажывання, дынаміка, у тым ліку тарыфаў, і ўзровень пакрыцця затрат па асобных жыллёва-камунальных паслугах", - адзначыў міністр.