З 8:00 30 ліпеня да 8:00 2 жніўня 2021 года ўвесь асабовы склад Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.



Супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць кантроль за недапушчэннем парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху, перавышэннем хуткасных рэжымаў і кіраваннем транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'яннення. Таксама будзе звяртацца ўвага на нецвярозых пешаходаў, якія могуць знаходзіцца на праезнай частцы.

Адпрацоўка асноўных аўтадарог вобласці будзе праводзіцца ў рэжыме змешанага кантролю, г.зн. інспектары ДАІ будуць знаходзіцца як у форме і на аўтамабілях, якія маюць спецыяльную афарбоўку, так і ў цывільным адзенні і на цывільных машынах.