З пачатку бягучага года на дарогах Беларусі загінулі чацвёра і атрымалі траўмы 63 непаўналетнія.

З пачатку бягучага года на дарогах Беларусі загінулі чацвёра і атрымалі траўмы 63 непаўналетнія.

Усе загінулыя ў ДТЗ непаўналетнія з'яўляліся пасажырамі транспартных сродкаў.

Па віне кіроўцаў пацярпелі 55 з 67 дзяцей.

Большасць (36 з 67) непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху атрымалі траўмы ў якасці пешаходаў, загінулых няма, параненая 36 дзяцей.

Аналіз ДТЗ з удзелам непаўналетніх пешаходаў паказвае, што 14 дзяцей атрымалі траўмы на нерэгулюемых пешаходных пераходах, 5 – на рэгулюемых (з іх 1 пераходзіў на забараняльны сігнал святлафора), 2 непаўналетнія былі траўмаваныя ў двары, 1 – на тратуары, 8 перабягалі праезную частку па-за пешаходным пераходам, 4 выбеглі з-за транспартнага сродку, які стаяў, 2 ішлі па краі праезнай часткі.

06.04.2018 у 19.20 кіроўца 1984 г.н., кіруючы ў г.Оршы, пры здзяйсненні манеўру левага павароту, з вуліцы Магілёўскай на вуліцу Салянікава, пры праездзе рэгулюемага пешаходнага пераходу, здзейсніў наезд на вучня 3 класа ДУ СШ №12 г. Орша, 2009 года нараджэння, які пераходзіў праезную частку дарогі па рэгулюемым пешаходным пераходзе, злева направа па ходзе руху аўтамабіля. Непаўналетні з цялеснымі пашкоджаннямі – адкрыты пералом правай вялікай галёнкавай косткі, шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне АГБ-1 г.Оршы.

28 непаўналетніх атрымалі траўмы, з'яўляючыся пасажырамі транспартнага сродку. Пры гэтым загінулі 4, параненая 24 дзіцяці. З іх 6 перавозіліся з парушэннем устаноўленых правілаў (2 – без выкарыстання ўтрымліваючага прыстасавання, 4 – рамяня бяспекі).

2 непаўналетнія сталі ўдзельнікамі ДТЗ у якасці веласіпедыстаў.
Таксама траўмы атрымаў адзін 17-гадовы кіроўца аўтамабіля.

У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул, а таксама з мэтай папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей з 25 мая па 5 чэрвеня ў рэспубліцы праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства (СКМ) «Увага – дзеці!».

Дзеці – самае дарагое, што ў нас ёсць. Калі гаворка ідзе пра небяспеку, мы не дзелім іх на сваіх і чужых, а проста спрабуем уберагчы. Для гэтага Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх кіроўцаў выказаць сваю пазіцыю ў падтрымку бяспекі дзяцей: уключыць блізкае святло фар.