Мінлясгас звяртае ўвагу на распаўсюджванне фэйкавай інфармацыі на асобных інтэрнэт-парталах аб тым, што беларусам нібыта забаранілі займацца нарыхтоўкай бярозавага соку. Гэта не адпавядае рэчаіснасці.

Як і раней, у грамадзян ёсць права самастойна заняцца нарыхтоўкай соку - гэта прапісана ў Лясным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Для гэтага неабходна звярнуцца ў найбліжэйшае лясніцтва, дзе вам падскажуць участкі, прыдатныя для нарыхтоўкі, асаблівасці збору соку і г.д.

Просім грамадзян не давяраць інфармацыі, падрыхтаванай са спасылкай на "абстрактных спецыялістаў" і ставіць пад сумнеў падобнага роду паведамленні.

Дадаткова інфармуем, што набыць бярозавы сок па сімвалічнай цане ўжо нарыхтаванага выглядзе можна будзе на фірменных гандлёвых пляцоўках, на тэрыторыі адміністрацыйных будынкаў лясгасаў і лясніцтваў і іншых спецыяльна адведзеных месцах.